Беларуская школа чакае будучых вучняў

21 мая 2009, 14:58


З 15 студзеня латвійскія школы пачалі прымаць дакументы ад бацькоў будучых першакласнікаў. Апошні тэрмін падачы дакументаў - 1 красавіка. Чакаюць будучых вучняў і ў Рыжскай Беларускай асноўнай школе.
З гэтае нагоды - некалькі пытанняў да дырэктара Рыжскай Беларускай асноўнай школы Ганны Ўладзіславаўны Іванэ.


- Ці ёсць нейкія патрабаванні да будучых вучняў? Маецца на ўвазе, штосьці накшталт прыёмных экзаменаў...
- Такая праверка не дазваляецца законам. Таму, калі вашаму дзіцятку прыйшоў час ісці ў школу - а згодна закона "Аб агульнай адукацыі" у першы клас залічваюцца дзеці, якім у гэтым годзе споўнілася сем гадоў - калі ласка, да нас у школу!

- А калі дзіця не ведае ні воднага беларускага слова...

- Якраз для гэтага і існуе наша школа, каб навучыць дзяцей беларускай мове. І не толькі беларускай, але і латышскай, расейскай, ангельскай. Добра, калі будучы першакласнік займаўся ў падрыхтоўчай групе нашай школы. Тут для будучых нашых вучняў наладжаны заняткі па беларускай мове, а таксама яны знаёмяцца з латышскай і ангельскай мовамі, якія ў школе выкладаюцца ўжо з першага класа. Заняткі ў падрыхтоўчай групе ў нашай школе пачаліся з кастрычніка мінулага года. І на сённяшні дзень группа цалкам укамплектавана.

- Ці не здарыцца так, што, калі дзіця не наведвала падрыхтоўчую групу, вы можаце адмовіць яму ў прыёме...
- Такіх абмежаванняў не прытрымліваемся. Не існуе і этнічнага крытэрыю. Галоўны крытэрый - цікавасць да беларускай культуры, мовы, традыцый - таго, што мы звыкла называем беларушчызнай.

- Для жыхароў Рыгі ёсць пэўнае абмежаванне выбару школы па месцу жыхарства...

- Школаў нацыянальных меншасцяў, якой з'яўляецца і наша Рыжская Беларуская асноўная школа, гэтае абмежаванне не датычыцца.

- Ці з'явіліся ўжо першыя жадаючыя вучыцца менавіта ў беларускай школе?
- Так, на сёняшні дзень у нас ужо маецца 15 чалавек, якія выказалі жаданне стаць вучнямі нашай школы. Астатнім - раю паспяшацца. Дзверы Рыжскай Беларускай асноўнай школы заўсёды гасцінна адчынены для ўсіх, хто цікавіцца яе жыццём. Таму сардэчна запрашаю бацькоў будучых першакласнікаў наведаць нашу школу ў любы час, каб самім знайсці адказы на свае пытанні.. Дарэчы, хачу нагадаць, што па традыцыі, у апошні дзень лютага ў школе будзе праводзіцца дзень сустрэчы з нашымі выпускнікамі. Будзем рады ўсім, каму не абыякава наша школа .

Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы:
Рыга, вул. Келдыша, 4
Тэлефон для даведак: 67247545

 

 

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta