Белавежская пушча, рака Днепр і возера Нарач - у ліку намінантаў на званне аднаго з сямі прыродных цудаў

25 студзеня 2009, 00:27

Конкурс "Сем прыродных цудаў свету" праводзiцца швейцарскай некамерцыйнай арганiзацыяй New 7 Wonders Foundation. Сем прыродных цудаў свету будуць вызначаны шляхам iнтэрнет-галасавання на сайце www.new7wonders.com.

Усяго ў конкурсе бярэ ўдзел 261 прыродны аб'ект з 222 краiн. У iх лiку - Нiягарскi вадаспад (Канада, ЗША); рака i лес Амазонка ў Паўднёвай Амерыцы; гара Кiлiманджара (Танзанiя); Чорны лес, або Шварцвальд (Германiя); возера Лох-Нэс (Вялiкабрытанiя); вулкан Везувiй (Iталiя); возера Байкал (Расiя); Куршская каса (Расiя, Лiтва); Кападокiя, горныя фармiраваннi (Турцыя); гара Эверэст (Кiтай, Непал); гара Фудзiяма (Японiя); востраў Бора-Бора (Французская Палiнезiя). Прыродныя аб'екты размеркаваны па сямi катэгорыях: ландшафты, астравы, горныя ўтварэннi, вулканы, нацыянальныя паркi, лясы, марскiя ўтварэннi.

Галасаванне будзе цягнуцца да 7 лiпеня. Затым эксперты фонду New 7 Wonders выберуць 21 удзельнiка фiналу конкурсу. Пасля гэтага 21 лiпеня пачнецца фiнальнае галасаванне, якое завершыцца ў 2011 годзе аб'явай сямi прыродных цудаў свету.

                                                Галасуем за беларускiя цуды!

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta