Руплівай даследчыцы гісторыі беларусаў Латвіі Ілзе Апінай - 80!

23 студзеня 2009, 20:55


13 сакавіка бягучага года свой васьмідзесяцігадовы юбілей адзначае сп. Ілга Апінэ, доктар гістарычыных навук, прафесар інстытута філасофіі і сацыялогіі, старшыня латвійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Аўтар шматлікіх навуковых прац, Ілга Апінэ на працягу многіх гадоў даследуе пытанні нацыянальных меншасцяў Латвіі. Бадай, як ніхто іншы, дасведчаная яна ў гісторыі беларусаў Латвіі, вывучэнню якой прысвечаны не адзін год яе жыцця. Ілга Апінэ - аўтар кнігі "Беларусы Латвіі", выдадзенай у 1995 годзе.

Спадарыня Апінэ - жаданы госць у беларускіх таварыствах Латвіі. З першых дзён заснавання Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" вучоная-латышка стала добрым сябрам таварыства.

Прафесар Ілга Апінэ - не кабінетны вучоны. Гэтую паважаную жанчыну вельмі часта можна сустрэць на беларускіх мерапрыемствах. Яна знаходзіць час, каб наведаць выставу беларускіх мастакоў, прывітаць беларускіх спевакоў, прыняць удзел у міжнародных навуковых канферэнцыях. У мінулым годзе Інстытут філасофіі і сацыялогіі Латвійскага Ўніверсітэту выдаў зборнік "Нацыянальныя меншасці Латвіі", у які ўключаны і раздзел пра беларусаў Латвіі, які напісала Ілга Апінэ.

Далучаемся да шматлікіх віншаванняў у адрас Ілгі Апінэ, якія ў гэтыя дні яна атрымлівае не толькі з Латвіі, але з усіх куткоў свету. Жадаем паважанай юбілярцы здароўя, шчасця, аптымізму, каб не згасала тая энергія і высакародны дух, што так вылучаюць спадырыню Ілгу, каб ніколі не знікла тая повязь, што звязвае гэту слынную дачку Латвіі з беларускім народам.

На здымку: старшыня латвійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў прафесар Ілга Апінэ і пісьменнік, старшыня таварыства "Беларусь-Латвія" Сяргей Панізнік на вечарыне латышскіх дайнаў і беларускіх песень у таварыстве "Сьвітанак"

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta