Шукаем зніклыя матэрыялы з архіву Сяргея Сахарава

25 снежня 2010, 00:55


Прозвішча слыннага грамадскага і культурнага дзеяча мінулага стагоддзя С. П. Сахарава добра вядома беларусам усяго свету.

Сяргей Сахараў нарадзіўся 17 (29) жніўня 1880 г. у Полацку. Але лёс размяркаваў так, што ён стаў "культуры беларускай адраджэцам у Латвіі ".

За рукапісны зборнік (1015 фальклорных твораў) С.Сахараў з Культурнага фонду Латвіі атрымаў у 1939 г. прэмію, якую патраціў на выданне асноўнай кнігі свайго жыцця -зборніка "Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў". Ён паспеў выдаць толькі першы выпуск фальклорных запісаў. Рукапісныя другі, трэці і чацвёрты выпускі - адна з крыніц для папаўнення акадэмічнага выдання "Беларускай народнай творчасці".

Есць у літаратурнай спадчыне С.Сахарава асобныя брашуры - нарысы па гісторыі Латгальскага краю, на школьныя тэмы: "Кароткая запіска аб існаванні Люцынскай гімназіі...", "Гістарычны нарыс пяцігоддзя дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі...". Надрукаваў некалькі навукова-папулярных артыкулаў, прысвечаных старажытнаму Полацку.

Адно з захапленняў С.Сахарава - складанне календароў. Да прыкладу, ён выдаў "Беларускі каляндар" на 1937 г.

С.Сахарава не стала на 75-м годзе жыцця. Дачка яго, Ірына Вількель, якая жыла ў Рызе, перадала рукапісную спадчыну С.Сахарава ў Беларусь, тым самым выканаўшы бацькоўскі запавет. А каштоўнасць яе ў першую чаргу ў тым, што збіральнік фальклору беларусаў дасканала даследоваў мала знаны этнаграфічны абшар, сумленна і шчыра выканаў асабісты наказ Я.Райніса: перадаць нашчадкам скарб вусна-паэтычнай творчасці продкаў.

У адной з балад сахараўскага зборніка "У зяленым садзе вятры гудзелі..." расказваецца, як "сівы конь" прывёз на сядзельцы дадому пасечанаю кашулю паўшага ў бітве воіна. Балада зканчваецца наказам:

Вазьмі гэту кашульку, вымый яе слязьмі,
Высушы дыхамі, звалкуй не рукамі
I складзі - слоўцамі.

Менавіта з удзячных слоў і складаецца памяць пра чалавека, які невымерна многа зрабіў для вяртання нацыянальнай свядомасьці карэннаму беларускаму насельніцтву Латвіі, для ўсталявання латышска-беларускага ўзаемаразумення.
І
Яшчэ сёння чакае публікацыі яго фальклорна-этнаграфічная, літаратурна-публіцыстычная спадчына. Многае ў асэнсаванні яго жыццёвага і асветніцкага подзвігу зроблена Марынай Ліс і Арсенем Лісам, асобныя запісы змешаны ў шматтомным выданні "Беларуская народная творчасць", яго жыццё даследаваў Сяргей Панізнік у кнізе "Крывіцкія Руны. Беларускія пісьменнікі Латвіі".

Да 115-годдзя з дня нараджэння С.Сахарава з ініцыятывы таварыства "Беларусь-Латвія" адбылася ў Полацку выстава "Збіральнік духоўных скарбаў". У тым жа 1995г., ужо ў Мінску, у Доме дружбы на выставе "Яніс Райніс і Беларусь" былі прадстаўлены дакументы, архіўныя матэрыялы, рукапісы - у "падсветку" вялізнай спадчыны С.Сахарава. Нездарма яго называлі беларускім Нестарам.

На жаль, як нам стала вядома, на заканчэнні мінулага года ў снежні знікла частка матэрыялаў з архіву Сяргея Сахарава, гэта спадчына захоўвалася ў доме ўнучкі С.П.Сахарава. У прыватнасці, зніклі матэрыялы, якія тычыліся жыцця святара Нікановіча - ( у 1910г. Ф.Нікановіч быў абраны ў 3-Дзяржаўную Думу), яны захоўваліся яшчэ самім Сахаравым, дакументы, якія тычацца жонкі Сахарава - Вольгі Фёдараўны Сахаравай(Нікановіч).

Асобныя матэрыялы са зніклага архіву ўжо ўдалося адшукаць і яны будуць перададзены нашчадкам Сяргея Сахарава. Лёс астатніх - пакуль што невядомы. Калі яны знікуць - гэта будзе непамерная страта не толькі для сям'і Сяргея Сахарава, але і для ўсёй беларускай грамадскасці Латвіі.

Таму звяртаемся да ўсіх, хто валодае інфармацыяй пра зніклыя матэрыялы з архіву Сахарава з просьбай ад дапамозе.
Вы можаце ліставаць на адрас нашага сайту, альбо звязацца па тэлефонах 26763428(сп. Нонна), 26471310(Таццяна)

.

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta