Жыццё, аддадзенае дзецям

29 студзеня 2009, 13:30


Гэтымі лістападаўскімі днямі з Беларусі прыйшла сумная навіна - 6 лістапада 2008 года на семдзесят чацвёртым годзе жыцця адыйшла ад нас Тамара Антонаўна Станкевіч, даўняя сябра нашага таварыства, адна з першых настаўніц Рыжскай Беларускай асноўнай школы.

Жыццё, аддадзенае дзецям, - вось так у некалькі словаў можна вызначыць жыццёвы шлях гэтай цудоўнай жанчыны.

Тамара Антонаўна была менавіта той настаўніцай, якая першай адгукнулася на зварот таварыства «Сьвітанак» прыйсці працаваць у беларускую нядзельную школу. Гэта быў 1991 год. Праз тры гады, у 1994 годзе, Тамара Антонаўна Станкевіч стала першай настаўніцай першых беларускіх школьнікаў ужо ў дзейснай беларускай школе.

Усе сваё жыццё Тамара Антонаўна вучыла дзяцей. Колькі яе выхаванцаў з цеплынёй і пяшчотай прыгадваюць сваю былую настаўніцу - педагога, дарадчыка, сябра!

Яна была патрабавальнай.
Яна была чулай.
Яна была шчырай.
Яна была творчай.
Яна была маладою душой.
А галоўнае, яна вельмі любіла дзяцей, і яны любілі яе. Школа была для яе не другой сям'ёй. Яна была цалкам яе сям'ёй.

...Прыгадваецца наша апошняя сустрэча ў Рыжскай Беларускай асноўнай школе. Тамара Антонаўна ад'язджала ў Беларусь, у Брэст, і "сьвітанкаўцы" ладзілі развітальную сустрэчу з ёю.
- Старасць хочацца сустракаць сярод сваіх блізкіх, а мае - ўсе там, у Беларусі. Таму не сумуйце, бо я радая, што вяртаюся да сваіх. А да вас я буду прыязджаць у госці. Мы не развітваемся, - падбадзёрвала нас Тамара Антонаўна. Тамара Антонаўна стрымала свае словы, некалькі разоў прыязджала да нас у Рыгу.

"Як шкада, што так хутка бягуць гады, - іншы раз можна было пачуць ад яе. - А я, здаецца, яшчэ нічога не паспела зрабіць".

Паспелі, паважаная Тамара Антонаўна! Вы сталі неад'емнай часткай гісторыі беларусаў Латвіі. У нашай памяці, у памяці вашых выхаванцаў, вучняў беларускай школы, Вы назаўсёды застанецеся нашай першай беларускай настаўніцай.

Мы не развітваемся з Вамі, дарагая Тамара Антонаўна...


Сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"

На здымку: Тамара Антонаўна Станкевіч і яе першы беларускі клас

 

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta