Нашаму таварыству - дваццаць гадоў

29 студзеня 2009, 12:31


Дваццаць гадоў таму, 27 лістапада 1988 года, на світанку адраджэння латвійскай дзяржаўнасці, у Рызе было заснаванае Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак".

Такую сімвалічную назву далі сваёй арганізацыі прадстаўнікі дэмакратычна настроенай беларускай інтэлігенцыі ў надзеі ажывіць паходню беларушчыны, узнятую беларускімі асветнікамі Латвіі яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя. І хоць больш паўстагоддзя аддзяляе "Сьвітанак" (1988 г.) ад "Бацькаўшчыны" (1921 г.) - беларускага таварыства ў Латвіі, паслядоўнікам якога лічыць сябе "Сьвітанак", менавіта "Бацькаўшчына" стала тым падмуркам, на якім будуе сваю працу нашае таварыства.

За дваццаць гадоў культурна-асветніцкай дзейнасці пад эгідай "Сьвітанка":

1989 г. - адчынена беларуская мастацкая студыя "Вясёлка";
1991 г. - пачала сваю працу Рыжская беларуская нядзельная школа;
1990 г. - на хвалях Латвійскага радыё ўпершыню пачала гучаць беларуская мова ў грамадскай культурна-асветніцкай праграме "Сьвітанак";
1991 г. - беларускімі мастакамі Латвіі, Эстоніі, Летувы i Санкт-Петэрбурга заснаванае аб'яднанне мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар";
1994 г. - адчынены першы клас дзяржаўнай Рыжскай беларускай школы, пасля паспяховай акрэдытацыі ў 1998 г. школе нададзены статус Рыжскай Беларускай асноўнай школы;
2002 г. - створаны аднаіменны вакальны гурт пры таварыстве;
2003 г. - выдадзена кніжка аб дзейнасці таварыства на працягу 15 гадоў
2005 г. - пачаў працу сайт таварыства : www.svitanak.lv

У сакавіку 2006 г. найвышэйшай узнагародай Латвійскай Рэспублікі - ордэнам Трох Зорак быў узнагароджаны мастак, грамадскі і культурны дзеяч, чалавек, які стаяў ля вытокаў нашага таварыства - Вячаслаў Міхайлавіч Целеш. Мы ганарымся тым, што ў кагорце ардэнаносцаў, асоб, якія з'яўляюцца гонарам Латвіі, і "світанкавец" Вячка Целеш!

Таварыства "Сьвітанак" - не толькі першая беларуская суполка, заснаваная ў Латвіі. "Світанкаўцы" ганарацца і тым, што менавіта беларуская супольнасць адной з першых нацменшасцяў Латвіі стварыла сваё нацыянальна-культурнае таварыства, што стала адным з заснавальнікаў Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч.

І сёння "сьвітанкаўцы" з нагоды свайго юбілею звяртаюцца да ўсіх сваіх сяброў у самых розных кутках свету са словамі, ад якіх ні разу не адцураліся за дваццаць гадоў існавання таварыства:
Будзьма беларусамі!
Будзьма разам!
Жыве Беларусь!


Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta