Хведар Нюнька - наш чалавек у Вільні

29 студзеня 2009, 14:00

6 красавіка свой 80-гадовы юбілей адзначае вядомы дзеяч беларускай дыяспары, нязменны кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька.
Нашае першае знаёмства з віленчуком – Хведарам Нюнькай адбылося ў Мінску падчас Першага з’езду беларусаў свету. З таго часу ў нашага таварыства ў Літве з’явіўся добры сябра і паплечнік.
/images/0000/0132/1107116406LNiunka.jpgСпадар Хведар жыве ў Вільні з 1934 года. Гэта ў многім дзякуючы і яго высілкам у літоўскай сталіцы ў 1989 годзе было заснаванае Таварыства беларускай культуры, дзейнасці якога спадар Хведар аддае вялікую часцінку свайго жыцця.
Надта адкрыты, рухавы, не па гадам малады, чалавек, які выпраменьвае энергію і ідэі – такім мы ведаем і такім паважаем спадара Хведара.
Спадар Ньнька – ініцыятар вялікай колькасці грамадскіх культурных акцый у Літве. Асобна трэба зазначыць тыя намаганні, якія ён прыкладае дзеля ўшанавання памяці грамадскіх і культурных дзеячоў у Вільні. Без перабольшвання можна сказаць, што на працягу апошніх гадоў гэта стала справай яго жыцця.
Добрыя стасункі падтрымлівае старшыня таварыства беларускай культуры ў Літве сп. Нюнька з многімі беларускімі суполкамі. Асабліва плённае супрацоўнічае з нашым таварыствам. Нам вельмі прыемна было бачыць спадара Хведара на 15-гадовым юбілеі нашага таварыства. Спадзяемся на новую сустрэчу ў бягучым годзе – цяпер ужо на дваццацігоддзі Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак.”
Мы далучаемся да шматлікіх віншаванняў з нагоды 80-гадовага юбілею, зычым юбіляру не толькі доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, імпэту, але і новых задум і абавязковага іх здзяйснення.
А яшчэ, спадар Хведар, прыміце ад нас вялікую падзяку за вашу чуласць і дабразычлівасць, за тое, што на працягу многіх гадоў мы ведаем, што ў нас ёсць свой чалавек, наш беларус у Вільні. Нам гэта вельмі важна ўсведамляць. Перакананы, нашы аднадумцы – сярод беларусаў усяго свету!
Сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta