Увага: святкаванне 25-годдзя ЛТБК "Сьвітанак" 23 лістапада АДМЕНЕНАЕ

22 лістапада 2013, 12:16

Шаноўныя сябры!
У суботу, 23 лістапада, беларусы ў Рызе збіраліся адсвяткаваць 25-я ўгодкі з дня заснавання Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" з удзелам Зміцера Вайцюшкевіча і іншых гасцей з Беларусі. Але, на жаль, 21 лістапада ў Рызе адбылася трагедыя ў адным з буйных супермаркетаў - загінулі людзі, шмат ахвяр.
Ўжо ўчора было відавочна, што ўсё будзе адменена, бо будзе абвешчана жалоба па загінулым. Нашыя ім спачуванні.
Інфармацыя аб святкаванні юбілею нашага таварыства будзе абвешчана дадаткова.

Чытаць далей

Як "Сьвітанак" узняўся над Рыгай

21 лістапада 2013, 12:45

27 лістапада споўніцца 25 гадоў з дня заснавання Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак". 23 лістапада з гэтай нагоды ў Рызе пройдзе ўрачыстае святкаванне. Сябра Рады ЛТБК "Сьвітанак", сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Вячка Целеш расказвае пра тое, як паўставала таварыства.

Чытаць далей

Крывіцкія руны сястры Ніны

21 лістапада 2013, 14:22


Ніна Янсанэ з дому Панізнікаў нарадзілася 21 лістапада 1933 года у в.Бабышкі (Мёрскі раён Віцебскай вобласці). З 1951 года жыве ў Латвіі.

Чытаць далей

Дзе карані твае, адкуль твой род пачаўся...

09 лістапада 2013, 17:53


"Што такое жыццё? Дзеля чаго яно даецца чалавеку?
Узыходзіць сонца і заходзіць... Святло-цемра, дзень-ноч... Падае ў зямлю зерне, прарастае, дае ўсходы і новае зерне - новае насенне...

Чытаць далей

120 год таму нарадзіўся Кастусь Езавітаў

05 лістапада 2013, 14:02

5 лістапада 1893 г. у Дзвінску (зараз - Даўгаўпілс, Латвія) нарадзіўся Кастусь Езавітаў. Чалавек незвычайнага лёсу, жыццё якога часта нагадвала прыгодніцкі раман.

 

Чытаць далей

Напішы песню на верш беларускага паэта і паўдзельнічай у запісе дыска

24 кастрычніка 2013, 09:43

Дабрачынны фонд "Вяртанне" абвесціў музычны конкурс "Песні.by". Час прыёму заявак на яго працягнуты да 31 снежня.

Чытаць далей

Пароль: Целеш

03 кастрычніка 2013, 10:07

 

Гэтую кнігу складана будзе знайсці ў кнігарні. Адразу ж пасля выхаду яна стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Прычына таму - не толькі абмежаваны наклад. Выданне прызначана для ўнутранага сямейнага выкарыстання членаў роду Целешаў. Але пагартаць яе ці проста пазнаёміцца з агульнай канцэпцыяй і структурай, думаю, будзе карысна кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй сваёй сям'і, хоча скласці ўласны радавод. Менавіта такі своеасаблівы майстар-клас і прапануе чытачу мастак, краязнаўца Вячка Целеш у выданні "Адсюль наш род, тут мой прычал" (Мінск: Кнігазбор, 2013).

Чытаць далей

4000 імпрэзаў у падтрымку беларушчыны.

02 кастрычніка 2013, 13:39

1 кастрычніка культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" адзначае сваё пяцігоддзе. За пяць гадоў дзясяткі арганізацый, кампаній ды ініцыятыў падтрымалі ідэю аб'яднання з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і далучыліся да кампаніі, каб прасоўваць трэнд беларускага як сучаснага і перспектыўнага. Сярод буйных праектаў - штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі "Аднак!", камунікацыйныя праграмы "Краіна Цмокаў" і "Культура паляпшае жыццё", музычны праект "Тузін. Перазагрузка" і аднайменная анімацыя "Будзьма беларусамі!".

Чытаць далей

У Рыгу едзе АKUTE

01 кастрычніка 2013, 13:31

4 кастрычніка ў Рызе адбудзецца выступ папулярнага беларускага  (і беларускамоўнага) рок-гурта Akute.

Чытаць далей

Паўліне Мядзёлцы - 120 гадоў

25 верасня 2013, 20:54

Сёння спаўняецца 120 гадоў ад нараджэння знанай беларускай артысткі Паўліны Мядзёлкi.

Чытаць далей

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta