Пра час і пра нас

Мы рады вітаць усіх, каго цікавіць жыццё беларусаў у Латвіі. А нас на сённяшні час у латвійскай дзяржаве жыве прыкладна 90 тысяч.
Гісторыя беларусаў Латвіі складвалася стагоддзямі. Гісторыя нашага таварыства яшчэ толькі нараджаецца.Яна пачынае свой адлік з 27 лістапада 1988 года.

Пра тое, якія клопаты турбуюць беларусаў Латвіі сёння, як мы шануем сваю
спадчыну i якою бачым будучыню – пра ўсё гэта на старонках нашага сайту.

LATVIJAS BALTKRIEVU KULTŪRAS BIEDRĪBA «SVITANAK»
Adrese: Slokas ielā 37, Rīga, LV-1048, talr. (+371) 67613638
talr. (+371) 67406265, mob. 26842400, 26471310 E-pasts: svitanak@inbox.lv

Параза ці поспех? БНР у параўнанні з іншымі нацыянальнымі праектамі Усходняй Еўропы

16 лютага 2018, 14:22

Набліжэнне 100-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР выклікае настолькі гарачыя дыскусіі, нібыта ўсё гэта адбывалася не ў 1918 годзе, а літаральна пазаўчора. Ці быў праект БНР паспяховым? Гэта першая спроба ўсталявання нацыянальнай дзяржаўнасці ці палітычны фэйк? Ці быў паспяховым беларускі нацыянальны рух у цэлым? І як вымяраць поспех?

Чытаць далей

Абвешчана сымболіка адзначэньня стагодзьдзя БНР

16 лютага 2018, 14:22

Нацыянальны аргкамітэт зацьвердзіў эмблему і сымболіку сьвяткаваньня 100-годдзя БНР. Яна будзе выкарыстоўвацца для аздабленьня візуальнай прадукцыі, падчас акцый, сьвяточных і творчых мерапрыемстваў.

На афіцыйнай эмблеме сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР зьмешчаны герб, Пагоня які сустракаецца на пячатках, блянках і іншых дакумэнтах Рады БНР у эміграцыі. Аздабляе эмблему надпіс «Беларуская народная рэспубліка - 100 гадоў аднаўленьня незалежнасьці. 1918-2018».

Чытаць далей

Адбыліся чарговыя справаздачна-выбарчыя сходы

09 лютага 2018, 16:20

13 студзеня 2018 г. у вялікай зале будынка Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі адбыўся чарговы справаздана-выбарчы сход Латвійскага таварыства беларускай культуры Сьвітанак. 

Чытаць далей

Адрасы Беларусі ў свеце

14 студзеня 2018, 21:03



Сёлета --845 гадоў Памяці пра Еўфрасінню Полацкую (1102--23.05.1173). Шанавалася ў Латвіі як апякунка Латгальскага краю.

Чытаць далей

ЛТБК "Cьвітанак" запрашае на сход і святкаванне навагодніх святаў

10 студзеня 2018, 20:38

Шаноўныя сябры!

13 студзеня 2018 года ў 15.00 у будынку Асацыяцыі Нацыяальных культурных меншасцяў Латвіі імя І. Казакевіч, у Вялікай зале, адбудзецца справаздачны сход ЛТБК "Сьвітанак". Сустрэча супадае з вясёлым часам Каляд і Старога Новага года. Пасля сходу запрашаем далучыцца да святочнай віктарыны, праспяваць калядныя песьні, пачаставацца каляднымі пачастункамі! Пажадана не забыцца пра кошык да святочнага стала.

Чытаць далей

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

03 студзеня 2018, 12:47

Няхай надыходзячы год стане годам вашых асабістых дасягненняў, годам здзяйснення ўсіх задуманых добрых спраў, годам радасці для вас і вашых блізкіх! Няхай вас заўжды саграюць цяплом родныя і сябры, а ў вашай хаце заўжды будзе ўтульна.

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, нязгаснага імпэту, мужнасці, моцы і натхнення для новых поспехаў у нашай агульнай працы на карысць роднай Беларусі!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Чытаць далей

Са святамі, сябры!

31 снежня 2017, 15:21

Шаноўныя сябры!

Ад усёй душы віншуем вас са светлымі і радаснымі святамі - Калядамі і Новым годам!

Шчадруйце, калядуйце, святкуйце! Услаўляйце і Новы год, і Раство, і Каляды - самыя аптымістычныя і жыццясцвярджальныя святы. І няхай у вашых сэрцах будзе цяпло і радасьць, і будзе свет і надзея за спрадвечным белым калядным сталом!

Чытаць далей

У Рызе адначылі 500-годдзе беларускага кнігадруку

31 снежня 2017, 14:49

2017 год у Беларусі і па за яе межамі шырока адзначаўся як 500-ыя ўгодкі з моманту выдання ў Празе Францыскам Скарынам друкаванай Бібліі на беларускай мове. „500-ГОДНАСЦЬ” -  пад такім дэвізам ладзіліся па ўсяму свету і ў гарадах, пасёлках і вёсках нашай Радзімы шматлікія імпрэзы. Не засталіся ў баку і ад такой даты і сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры „Сьвітанак”. Хоць і са спазненнем, напрыканцы года, 2  снежня адзначылі ў Рызе пяцівекавы юбілей беларускага кнігадруку. 

Чытаць далей

Шчыра віншуем Ганну Іванэ з медалём Францыска Скарыны

31 снежня 2017, 14:47

Ганна Іванэ, дырэктар Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы, ушанавана медалём Францыска Скарыны.
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі, Ганна Іванэ ўзнагароджана за асабісты ўклад у развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Яна стаяла ля вытокаў школы, якая цяпер - адзіная навучальная ўстанова ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры.
У школе створаны дзіцячы ансамбль "Вавёрачка", музей, працуюць гурткі. Вучні штогод ездзяць на экскурсіі ў рэгіёны Беларусі.

Чытаць далей

Скарына змог дапамагчы памяць уберагчы

02 снежня 2017, 17:29


У сталіцы Латвіі Рызе святкавалі і 500-годдзе ад нараджэння Францішка Скарыны, і 500-годдзе ад пачатку яго пражскага кнігадрукавання. "Выдатны ўрач і дзеяч беларускай культуры..." --такімі словамі пачынаўся подпіс пад партрэтам полацкага генія, які стварыў латышскі мастак Талывалдзіс Страўтманіс для Музея гісторыі медыцыны імя Паўла Страдыня. Увосень 1976 г. мне дапамаглі сфатаграфаваць гэты партрэт: перанеслі з залы № 19 на прыступкі будынка.

Чытаць далей

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta